Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастарс" у Мадрыдзе



Максім Мірны і Дэніел Нестар выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Мадрыдзе з прызавым фондам 3.090.150 еўра.

У першым крузе першыя ракеткі свету ў парным разрадзе былі свабодныя, у другім 10 мая выйгралі ў іспанцаў Давіда Марэра (24) і Фернанда Вердаска (63) — 6:3, 7:6 (7:4), а ў трэцім 11 мая — "пасеяных" пад пятым нумарам індыйца Леандэра Паеса (7) і чэха Радэка Штэпанека (13) — 6:3, 6:7 (2:7), 10:2 (тай-брэйк).

Наступныя сапернікі Мірнага і Нестара — палякі Марыюш Фырстэнберг і Марцін Маткоўскі, якія дзеляць 10-е месца ў рэйтынгу і маюць чацвёрты нумар "пасеву" ў Мадрыдзе.

Летась беларус і канадзец дайшлі да чвэрцьфіналу гэтых спаборніцтваў. Мірны выйграў турнір у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2979/14079
Текущая дата: 29.06.2024