Белорусский портал в Казахстане

Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлебачанні і радыё



Аляксандр Лукашэнка 8 мая звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Выступленне будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1", а таксама Першым нацыянальным канале беларускага радыё. Трансляцыя з авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11.00.

На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2981/14026
Текущая дата: 29.06.2024