Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША вырас да 8.150 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 7 мая вырас на 30 рублёў і склаў 8.150 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 78 млн. 820 тыс. (першапачатковы попыт — 78 млн. 890 тыс., прапанова — 58 млн. 674 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 70 рублёў і склаў 10.600 рублёў. Аб`ём — 15 млн. 156 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 396 тыс., прапанова — 17 млн. 699 тыс.).

Таргі расійскім рублём 7 мая на БВФБ не праводзіліся.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2981/14039
Текущая дата: 29.06.2024