Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскі бярозавік: нядорага і смачна!



У Магілёўскай вобласці поўнай хадой ідзе нарыхтоўка бярозавіку: сёлета яго плануецца сабраць 4,5 тысячы тон.

У лясгасах гавораць, што бярозавік ідзе добра, а цяжкасці ўзнікаюць толькі з транспарціроўкай: у лесе яшчэ вельмі вільготна. Прычым падсочка вядзецца толькі ў чыстых ад радыяцыі зонах — нарыхтоўшчыкі адказваюць за экалагічную якасць прадукту. Бярозавік накіроўваецца, у асноўным, на Быхаўскі кансервава-гароднінасушыльны завод, але грамадзяне могуць набыць яго ў лясных гаспадарках. Гэта нядорага: крыху больш за 700 рублёў каштуе 1 літр бярозавіку. Прасцей набыць, чым заплаціць штраф у 30 базавых велічынь за незаконную падсочку.

Ілона Іванова
Звязда, 20 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2983/13665
Текущая дата: 26.06.2024