Белорусский портал в Казахстане

"Эліс" з бабруйскім акцэнтам



Удзельнікі сусветна вядомага брытанскага гурта "Smоkіе" сустрэліся з гімназістамі і іх настаўнікамі з Бабруйска.

Перад канцэртам рокеры прыйшлі ў гарадскую гімназію № 2, дзе паглыблена вывучаюць англійскую мову. Размова вялася без перакладчыкаў. Аказалася, што гімназісты ведаюць і слухаюць песні "Smоkіе", таму што любоў да іх творчасці прывілі бацькі: "Такія гурты і іх музыка будуць жыць вечна!" Не менш радаваліся сустрэчы і настаўнікі: англійскія музыканты і іх песні — гэта напамін пра маладосць, студэнцкае жыццё, інтэрнаты, касетныя магнітафоны і каханне!

Разам са сваімі фанатамі "Smоkіе" спелі свой знакаміты хіт "Эліс", адказалі на пытанні. Маладых людзей найбольш цікавіла парада, як дасягнуць у жыцці поспеху — такога, які маюць удзельнікі "Smоkіе", што дасюль паспяхова даюць канцэрты ў розных краінах свету. Адказ быў шчыры: "Які б шлях вы ні выбралі ў сваім жыцці, вам трэба шмат працаваць дзеля таго, каб дасягнуць найлепшых вынікаў. Так было і ў "Smоkіе"!"

Алена Казлова
Звязда, 20 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2983/13668
Текущая дата: 26.06.2024