Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША ўзрос да 8.130 рублёў



Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 6 красавіка, узрос на 20 рублёў і склаў 8.130 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, аб`ём здзелак склаў 47 млн. 864 тыс. (заяўкі на куплю — 48 млн. 24 тыс., прапанова — 42 млн. 653 тыс.).

Курс расійскага рубля ўзрос на 1 рубель і склаў 276 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 858 млн. 532 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 1 млрд. 12 млн. 511 тыс., прапанова — 843 млн. 9 тыс.).

Таргі еўра 6 красавіка на БВФБ не праводзіліся.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2987/13336
Текущая дата: 18.06.2024