Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка на суботніку



"Я з задавальненнем займаюся фізічнай працай. Той, хто не баіцца ніякай працы, будзе здаровы і доўга жыць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 21 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка.

"І я раю ўсім людзям па магчымасці займацца не толькі спортам, але і цяжкай фізічнай працай", — цытуе яго дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, яму з дзяцінства даводзілася шмат працаваць, "выбару не было, і гэта прывычка перарасла ў неабходнасць".

"Фізічная праца карысная. Як ні кажы, усё ж мы працуем разумова, праца сядзячая, таму трэба варушыцца", — сказаў ён.

Лукашэнка паведаміў, што, калі прымалася рашэнне пра чатыры выхадныя дні запар, ён распарадзіўся, каб урад прызначыў на 21 красавіка суботнік. "Не заўсёды ў задавальненне гэта праца, асабліва для тых, хто працуе штодня, кладучы цэглу. Для гэтых людзей праца хутчэй звычка", — сказаў ён.

Кажучы пра суботнік на будпляцоўцы мінскага аквапарку, дзе працаваў і сам Лукашэнка ён заявіў: "Не асабліва мы тут разгарнуліся. Так, трошкі размяліся сёння".

"Добра, што і праекціроўшчыкі прыехалі і ўбачылі, як яны праектуюць, колькі тут празмернасцяў, якіх трэба было пазбегнуць", — сказаў ён.

Мінск, 21 красавіка 2012
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2997/13698
Текущая дата: 29.06.2024