Аб гэтым паведамляе расійскае агенцтва РІА Навіны.
Каму і навошта трэба ўзнімаць гэту тэму?" - Эйсмант назвала нечаканай рэакцыю Мядзведзева на словы Лукашэнкі
У публікацыі адзначаецца, што раней беларускі лідар у інтэрв`ю казахстанскаму агенцтву "Хабар", успамінаючы аб шматлікіх войнах, якія закранулі Беларусь, заявіў, што "гэта не нашы былі войны, мы тым не менш гора зазналі".
Расійскі прэм`ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў назваў такія выказванні дзіўнымі. Кіраўнік расійскага ўрада падкрэсліў, што недапушчальна кідаць цень на подзвіг продкаў - герояў, якія абаранялі радзіму.
"Нашы бацькі і дзяды абаранялі нашу зямлю, гэта не ўдзел у чужых войнах. Таму для мяне вельмі дзіўна чуць такія словы", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.
Паводле слоў Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка знаёмы з рэакцыяй кіраўніка расійскага ўрада на словы аб "чужых войнах".
"Рэакцыя, трэба сказаць, вельмі нечаканая. І нечаканасць яе - у поўным скажэнні сутнасці", - заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі.
Наталля Эйсмант выказала ўпэўненасць, што не трэба падрабязна тлумачыць, што азначае "ўсе гэтыя войны - не нашы войны".
"Усё вельмі ясна: гаворачы аб гэтым, Прэзідэнт меў на ўвазе, што наваяваліся - і Беларусь, і Расія - хопіць! Тым не менш, калі ўжо тэма атрымала развіццё, не магу не адзначыць некалькі момантаў", - сказала яна.
На думку Наталлі Эйсмант, калі нехта ў постсавецкі перыяд і адракаўся ад нечага, то "рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расіі, і не раз".
Яна таксама адзначыла, што прыклады прыводзіць не будзе, хаця магла б. "Яшчэ больш дзіўна для расійскага прэм`ера павінна выглядаць тое, што пасля столькіх пройдзеных разам выпрабаванняў сёння нашы краіны загразнулі ў бясконцых перагаворах па нафце, газе і нават прадуктах харчавання", - сказала прэс-сакратар беларускага лідара.
Яна заклікала Маскву і Мінск вырашаць гэтыя пытанні, а не ўспамінаць "сівыя часы". Наталля Эйсмант падкрэсліла, што "галоўнае пытанне, якое ўзнікае ў сувязі з гэтым абмеркаваннем: каму і навошта трэба сёння ўзнімаць гэту тэму?"
"Наша стаўленне да гісторыі ўсім вядома. Хочаце паглядзець, як шануюць памяць аб абаронцах Айчыны, - прыязджайце ў Беларусь! Проста камусьці патрэбна, каб гэта, здаецца, вельмі зразумелая тэма раптам загучала. Або, можа, трэба знайсці новую падставу ўкусіць?.. Але гэта - пытанне пакуль рытарычнае", - сказала яна.
У інтэрв`ю тэлевізійнаму інфармацыйнаму агенцтву "Хабар" кіраўнік беларускай дзяржавы выказаўся на тэму набытай Беларуссю і Казахстанам незалежнасці, магчымасці самастойна планаваць і ствараць жыццё ўнутры краіны.
"Цяпер мы самі вырашаем гэтыя пытанні. Мы самі распараджаемся сваім лёсам. Але самае галоўнае - Беларусь, ды і Казахстан, яны ж заўсёды былі пад чыім-небудзь бізуном, як я часта гавару. Нехта намі панукваў, нехта спрабаваў на калені паставіць. Асабліва ў Беларусі. Усе гэтыя войны - не нашы войны. Айчынная вайна 1812 года, Напалеон прайшоўся да Масквы і назад вярнуўся цераз Беларусь. Усё разрабавана, усё было знішчана. Потым Першая сусветная вайна. Дайшлі да таго, што ад Беларусі засталася толькі вузенькая палоска - частка ўсходніх губерняў адышла Расіі, а да Мінска адышлі да Польшчы па Рыжскім дагаворы. Потым Другая сусветная вайна, у нас - Вялікая Айчынная вайна. Поўнасцю Беларусь сцерлі з зямлі. Гэта не нашы былі войны. Мы, тым не менш, гора зазналі. Мы ў апошняй вайне трэць нашага насельніцтва страцілі. У асноўным грамадзянскага насельніцтва. У чым былі вінаватыя дзеці, старыя?" - сказаў Прэзідэнт у інтэрв`ю.
5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3/50521
Текущая дата: 26.12.2024