Белорусский портал в Казахстане

У Крамлі лічаць Беларусь лепшай лакацыяй для перагавораў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага



Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Вядома, для нас Мінск — гэта лепшае месца. Гэта наш галоўны саюзнік. Таму для нас гэта лепшае месца для перагавораў», — сказаў прадстаўнік Крамля ў адказ на пытанне, ці магчымы варыянт з правядзеннем перагавораў у Мінску.

У той жа час ён дадаў, што магчымасць правядзення такой сустрэчы пакуль не абмяркоўвалася.

Звязда, 5 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3/77347
Текущая дата: 10.03.2025