Белорусский портал в Казахстане

Іран падтрымаў Беларусь на шляху атрымання статусу партнёра БРІКС



Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях сесіі Генасамблеі ААН сустрэўся з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Аракчы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі разгледзелі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне паміж МЗС і дамовіліся аб серыі найбліжэйшых галіновых кантактаў.

Іран падтрымаў Беларусь на шляху атрымання статусу партнёра БРІКС.

У парадку дня дзвюх краін таксама арганізацыя шэрага сустрэч на вышэйшым і высокім узроўні.

Звязда, 28 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/30/75331
Текущая дата: 23.11.2024