Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску затрыманы нарказакладчык



Супрацоўнікі наркакантролю Чыгуначнага РАУС Віцебска пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 36-гадовага жыхара Гарадка, паведамляе МУС.

Высветлілася, што фігурант знайшоў аб’яву аб нелегальным заробку ў інтэрнэце, па ўказанні куратара прыехаў у абласны цэнтр і зняў кватэру. У лясным масіве забраў аптовую партыю «тавару», дома расфасаваў на дробныя дозы для далейшай рэалізацыі на тэрыторыі горада. Раскласці наркотык па тайніках не паспеў, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 

У МУС удакладнілі, што мужчына прапрацаваў на наркамаркет каля двух тыдняў. Пры ім і па месцы жыхарства выяўлена і канфіскавана звыш 200 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС, упаковачны матэрыял і шалі.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 29 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/30/75367
Текущая дата: 23.11.2024