Белорусский портал в Казахстане

Зніклых на Эльбрусе беларускіх турыстаў шукаюць больш за 80 чалавек з дапамогай выратавальнага верталёта



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Авіяцыя выратавальнага ведамства Расіі вывучыла маршрут зніклай групы турыстаў з Беларусі. Для пошукаў беларусаў дастаўлена дадатковая група расійскіх ратавальнікаў. Яны даследуюць ўчастак ніжэй вяршыні Уцюг.

Паведамляецца, што ў пошуках задзейнічана больш за 80 чалавек, 24 адзінкі тэхнікі, беспілотны лятальны апарат і верталёт Мі-8 МНС Расіі.

Звязда, 24 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/300/69529
Текущая дата: 16.10.2024