Белорусский портал в Казахстане

У 2012 годзе тавараабарот Мытнага саюза з трэцімі краінамі перавысіць трыльён долараў



Аб гэтым заявіў 20 красавіка старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Хрысценка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным.

Тавараабарот Мытнага саюза, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расія, з трэцімі краінамі перавысіць трыльён долараў.

Аб`ём узаемнага гандлю трох краін ужо перавысіў 75 мільярдаў долараў.

"У значнай ступені гэтыя гіганцкія таварныя фінансавыя патокі рэгулююцца сёння ўжо наднацыянальным чынам... Таму мы цяпер з ходу ўключыліся ў работу, зыходзячы з таго, што ў гэтай частцы ставім задачу: забяспечыць хуткую, эфектыўную працу ў першую чаргу знешняга мытнага контуру. Для нас гэта прынцыпова важна — дабіцца менавіта такога якаснага стану спраў", — падкрэсліў кіраўнік ЕЭК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3003/13688
Текущая дата: 03.07.2024