Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені-красавіку пабудавалі 10,5 тыс. кватэр



Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі ў студзені-красавіку пабудавалі 10,5 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 069,8 тыс. кв. м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 457,1 тыс. кв. м, або 42,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 342,2 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 429,4 тыс. кв. м жылля, або 40,1% ад агульнага ўводу па краіне.

Звязда, 19 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/303/69509
Текущая дата: 16.10.2024