Белорусский портал в Казахстане

Кантрабандысты спрабавалі нелегальна ўвезці ў Беларусь зубную пасту і БАД для коней



У пункце пропуску "Цяруха" на беларускай мяжы пры афармленні на выезд цягніка Санкт-Пецярбург — Кіеў гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі на даху аднаго з вагонаў даволі спецыфічны тавар.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у вентыляцыйным корабе невядомыя схавалі вуглавую шліфмашыну "Макіта"; гукавую сістэму "Кенвуд"; механізм падачы дроту для зварачнага апарата, гайкі і падшыпнікі рознага дыяметра, пальчаткі зваршчыка, а таксама зубную пасту для коней — два вядры па 10 кг і тры бутэлькі па 400 грамаў біялагічна актыўных дабавак зноў жа для коней.

Нелегальны груз коштам больш чым 20,5 мільёна рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3032/14047
Текущая дата: 06.10.2024