Белорусский портал в Казахстане

ЗША: Абама распачаў перадвыбарчую кампанію



Выступаючы з прамовай на мітынгу прыхільнікаў у Калюмбійскім унівэрсытэце штату Агаё, Абама скрытыкаваў свайго верагоднага апанэнта ад партыі рэспубліканцаў Міта Ромні.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама даў сёньня афіцыйны старт сваёй перадвыбарчай кампаніі. Выступаючы з прамовай на мітынгу прыхільнікаў у Калюмбійскім унівэрсытэце штату Агаё, Абама скрытыкаваў свайго верагоднага апанэнта ад партыі рэспубліканцаў Міта Ромні за прыхільнасьць кансэрватыўным эканамічным праграмам, у прыватнасьці – палягчэньню падатковай нагрузкі для багатых і ўразаньню сацыяльных праграм.

Абама заявіў, што імкнецца да пераабраньня для таго, каб не дапусьціць такой палітыкі.

Пазьней сёньня дзейны прэзыдэнт выступіць на мітынгу штаце Вірджынія. Абодва гэтыя штаты лічацца ключавымі ў барацьбе за намінацыю на кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычнай партыі.

Радыё Свабода, 5 траўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3034/14007
Текущая дата: 06.10.2024