Белорусский портал в Казахстане

Сямнаццацігадовы навучэнец школы алімпійскага рэзерву трапіў пад цягнік Сімферопаль — Мінск



Сямнаццацігадовы навучэнец школы алімпійскага рэзерву, жыхар Мар`інай Горкі трапіў пад цягнік у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, няшчасны выпадак адбыўся днём 27 красавіка на 435-м кіламетры перагона Пухавічы — Рудзенск. Падлетка збіў цягнік Сімферопаль — Мінск. Ён дастаўлены ў бальніцу з дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх касцей левай галёнкі са змяшчэннем, удар грудзіны і лёгкіх".

Устаноўлена, што падлетак ішоў у навушніках у непасрэднай блізкасці ад рэек. Заўважыўшы чалавека, машыніст саставу пачаў падаваць гукавыя сігналы. Малады чалавек не рэагаваў на іх, таму адразу ж было прыменена экстраннае тармажэнне, аднак наезду прадухіліць не ўдалося.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3040/13917
Текущая дата: 07.10.2024