Белорусский портал в Казахстане

Лічбы дня



У Беларусі зацверджаны новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Так, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям`і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года складае Br1 млн 171 тыс. 590 у разліку на месяц. Гэта на 6,4% перавышае нарматыў, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.

Зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям`і з трох чалавек — Br1 млн 236 тыс. 640, працаздольнага насельніцтва — Br1 млн 484 тыс. 580, пенсіянераў — Br1 млн 160 тыс. 190, студэнтаў — Br1 млн 163 тыс. 860, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br921 тыс. 830, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br1 млн 108 тыс. 220, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br1 млн 323 тыс. 510.

Звязда, 27 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3042/13832
Текущая дата: 07.10.2024