Белорусский портал в Казахстане

На таргах на БВФБ курс долара ЗША вырас да 8.050 рублёў



Курс долара ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 красавіка вырас на 30 рублёў і склаў 8.050 рублёў.

Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 68 млн. 513 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 68 млн. 660 тыс., прапанова — 60 млн. 595 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1 рубель і склаў 275 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 359 млн. 193 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 407 млн. 524 тыс., прапанова — 1 млрд. 317 млн. 630 тыс.).

Курс еўра не змяніўся і склаў 10.620 рублёў. Аб`ём — 37 млн. 855 тыс. еўра (попыт — 37 млн. 855 тыс., прапанова — 23 млн. 345 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3042/13837
Текущая дата: 07.10.2024