Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 26 красавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 26 красавіка 2012 года.

На 26 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.000 беларускіх рублёў
Еўра — 10.570
Расійскі рубель — 273
Украінская грыўна — 996,70

Кошык валют — 2.847,36

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — узрос на 60 рублёў (0,57%), расійскага рубля — на 2 (0,74%), грыўны — знізіўся на 0,75 рубля (0,08%). Курс кошыка валют узрос на 12,35 рубля (0,44%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 18,47 рубля (0,64%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3213, "долар/расійскі рубель" — 29,304, "долар/грыўна" — 8,0325.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 26 красавіка долар купляюць па 7.940—8.000 і прадаюць па 8.030—8.150 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 1 рубель, продажу — знізіўся на 6 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 7.950—8.000 пры куплі, 8.050—8.100 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3043/13813
Текущая дата: 07.10.2024