Белорусский портал в Казахстане

Генконсул Беларусі ўсклаў вянкі да мемарыяла савецкім лётчыкам у кітайскім Нанкіне



Аб гэтым расказалі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

У сталіцы правінцыі Цзянсу горадзе Нанкіне ў рамках урачыстых мерапрыемстваў у сувязі са святкаваннем 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяла савецкім лётчыкам-дабравольцам, якія загінулі ў барацьбе з японскімі агрэсарамі. 

У мерапрыемстве, арганізаваным пры садзейнічанні народнага ўрада Нанкіна, прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі генеральных консульстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Шанхаі.

У ходзе сустрэчы з кіраўнікамі Канцылярыі замежных спраў народнага ўрада Нанкіна генеральны консул нашай краіны ў Шанхаі Андрэй Андрэеў падзякаваў кітайскаму боку за ўвекавечанне герояў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе за мірную будучыню. Ён падкрэсліў, што захаванне і перадача наступным пакаленням гістарычнай памяці аб сумеснай барацьбе з нацызмам сёння набывае асаблівы сэнс.

Мемарыял у Нанкіне з`яўляецца адным з буйнейшых у Кітаі пахаванняў замежных лётчыкаў-дабравольцаў і кітайскіх пілотаў, якія аказвалі дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе з японскімі захопнікамі. У іх ліку 236 савецкіх ваеннаслужачых, якія загінулі ў баях на кітайскай зямлі ў перыяд з 1937 па 1945 год.

5 мая 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/309/69340
Текущая дата: 14.10.2024