Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Францыі ўсклалі вянкі да помніка савецкім ваеннапалонным



Пра гэта распавялі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі.

Пасольства Беларусі ў Францыі прыняло ўдзел ва ўскладанні вянкоў да помніка савецкім ваеннапалонным і ўдзельнікам французскага руху супраціву. Штогадовая ўрачыстая цырымонія адбылася на ваенных могілках у французскім горадзе Нуае-Сен-Мартэн. 

Мерапрыемства прайшло з нагоды 78-й гадавіны Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У цырымоніі ўскладання вянкоў прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі пасольстваў Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

Ад пасольства Рэспублікі Беларусь вянок да помніка ўсклаў часовы павераны ў справах нашай краіны ў Францыі Кірыл Грушэўскі.

Звязда, 5 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/309/69353
Текущая дата: 14.10.2024