Новы Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Чжан Вэньчуань падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат кіраўніку беларускай дзяржавы перадаў прывітанне Аляксандру Лукашэнку ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і пацвердзіў падтрымку Беларусі.
У сваю чаргу кітайскі дыпламат сказаў: «Я ўдастоены вялікага гонару сёння ў дзень святкавання 75-годдзя ўтварэння КНР уручыць вам даверчыя граматы. Дазвольце перадаць вам прывітанне ад старшыні Кітая Сі Цзіньпіна».
Ён адзначыў, што раней кітайскаму лідару ўжо было перададзена віншаванне ад Прэзідэнта Беларусі з нагоды 75-й гадавіны ўтварэння КНР.
«Кітай і Беларусь — сапраўдныя сябры і надзейныя партнёры, адносіны якіх выбудаваныя на аснове ўзаемадаверу і шчырасці. Старшыня Сі Цзіньпін з вамі падтрымлівае самыя добрыя сяброўскія адносіны. Пад вашым кіраўніцтвам пастаянна ўмацоўваецца кітайска-беларускае ўсепагоднае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. Кітай высока ацэньвае, што беларусы заўсёды аказваюць нам рашучую падтрымку ў ключавых пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў Кітая. Кітай у сваю чаргу будзе і надалей падтрымліваць шлях развіцця, абраны Беларуссю ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі, падтрымліваць намаганні беларускага ўрада, накіраваныя на абарону свайго дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці. Як новы пасол я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць для ўмацавання нашых дружбы і супрацоўніцтва», — заявіў Чжан Вэньчуань.
Ён пажадаў Прэзідэнту Беларусі моцнага здароўя і дабрабыту, поспеху ва ўсіх пачынаннях.
«Дзякуй. Наконт падтрымкі не хвалюйцеся. Вам дзякуй вялікі», — адказаў кіраўнік дзяржавы.
Звязда, 1 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/31/75404
Текущая дата: 27.11.2024