Белорусский портал в Казахстане

Ва ўзросце 78 гадоў пайшоў з жыцця кампазітар і спявак, народны артыст Расіі Вячаслаў Дабрынін



Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на інфармацыю жонкі выканаўцы Ірыны Дабрынінай.

Раней у СМІ пісалі, што Дабрынін з падазрэннем на інсульт быў шпіталізаваны ў Маскве.

Вячаслаў Дабрынін нарадзіўся 25 студзеня 1946 года ў расійскай сталіцы. Ён скончыў Музычнае вучылішча імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава. Дабрынін супрацоўнічаў з паэтам Леанідам Дзербяневым. Сярод вядомых песень Дабрыніна — «Не сыпь мне соль на рану», «Колдовское озеро», «Синий туман».

Звязда, 1 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/31/75405
Текущая дата: 27.11.2024