Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мінулыя тры чвэрці стагоддзя назаўжды ўпісаны ў шматтысячагадовую гісторыю Кітая як час вялікіх перамог, патрыятычнай кансалідацыі і імклівага прагрэсу. За гэты перыяд ваша дзяржава дабілася сапраўды выдатных вынікаў, прадэманстраваўшы свету яркі прыклад самаахвярнасці, упартасці і стваральнай працы, якія сталі залогам поспехаў у палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурна-гуманітарным развіцці», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасны Кітай — адзін з асноўных ігракоў на сусветнай арэне, найбуйнейшая індустрыяльная краіна з каласальным чалавечым і навукова-тэхнічным патэнцыялам.
«На чале Камуністычнай партыі вы ўпэўнена ведзяце Кітайскую Народную Рэспубліку да дасягнення мэты другога стагоддзя — пабудове сучаснай і магутнай сацыялістычнай дзяржавы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Актыўнае ўзаемадзеянне Мінска і Пекіна абсалютна па ўсіх напрамках пацвярджае непахіснасць беларуска-кітайскага сяброўства і ў поўнай меры раскрывае патэнцыял усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну бадзёрасці духу і далейшых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а брацкаму кітайскаму народу — міру, дабра і працвітання.
Звязда, 1 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/31/75410
Текущая дата: 27.11.2024