Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я дапусціць беларусаў да спаборніцтваў



Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў пры выкананні ўмоў Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

«Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я аб’яўляе пра сваю поўную падтрымку вяртання да спаборніцтваў пад эгідай UIPM спартсменаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі пры ўмове выканання рэкамендацый для міжнародных федэрацый, апублікаваных МАК 28 сакавіка 2023 года», — гаворыцца ў заяве UIPM.

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я падтрымлівае шлях вяртання «незалежных нейтральных спартсменаў» з Беларусі і Расіі, каб дазволіць атлетам усіх нацыянальнасцей спаборнічаць у адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй і асабліва з прынцыпам адсутнасці дыскрымінацыі. «Мы цвёрда перакананы, што спорт павінен быць палітычна нейтральным і цяпер больш чым калі-небудзь павінен служыць сродкам дасягнення міру і сімвалам салідарнасці паміж спартсменамі. Цяпер UIPM будзе працаваць над распрацоўкай неабходных працэсаў незалежнай праверкі, каб аблегчыць вяртанне беларускіх і расійскіх спартсменаў, у кансультацыі з МАК і Асацыяцыяй летніх алімпійскіх міжнародных федэрацый», — адзначаецца ў заяве.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе, аднак гэта не датычыцца камандных відаў, а таксама прадстаўнікоў сілавых ведамстваў.

Звязда, 20 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/319/69150
Текущая дата: 14.10.2024