Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка перамагла Азаранку і выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Вашынгтоне



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-500 у Вашынгтоне з прызавым фондам $922 тыс.

Мінулай ноччу трэцяя ракетка планеты абыграла яшчэ адну беларуску Вікторыю Азаранку — 6:4, 6:4. У паўфінале саперніцай Сабаленкі будзе чэшская тэнісістка Марыя Баўзкова (43-і нумар сусветнага рэйтынгу). У 1/8 фіналу Арына Сабаленка перамагла расійскую тэнісістку Камілу Рахімаву (105) — 7:5, 4:6, 6:4.

Спаборніцтвы ў амерыканскай сталіцы завершацца 4 жніўня. Пераможца заробіць $142 тыс. і 500 рэйтынгавых ачкоў. Летась чэмпіёнкай стала амерыканская тэнісістка Коры Гаўф.

Звязда, 3 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/32/74840
Текущая дата: 06.10.2024