Белорусский портал в Казахстане

Беларускія стралкі выйгралі два медалі ў трэці дзень турніру ў Казахстане



У казахстанскім Шымкенце працягваюцца міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе — Гран-пры «Алтын Мерген».

У пятніцу на турніры ў Шымкенце спартсмены вызначалі лепшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод змешаных пар, на п’едэстал па выніках спаборніцтваў падняліся адразу два беларускія дуэты. Залатыя медалі заваявалі Ілья Чаргейка і Дар’я Чупрыс, уладальнікамі бронзы сталі Ян Чыгілейчык і Таісія Палюшык.

Такім чынам, пасля трох  дзён спаборніцтва ў актыве нашых стралкоў 13 узнагарод (6 залатых, 3 срэбныя і 4 бронзавыя). Раней перамогі на турніры ў Казахстане атрымалі Уладзіслава Пранько (двойчы), Зоя Дасько, Уладзімір Чарноў і Юрый Шчарбацэвіч.

На Гран-пры «Алтын Мерген» у Шымкенце выступаюць 196 стралкоў з пяці краін: Беларусі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана. Беларусь прадстаўлена 23 спартсменамі. У праграму турніру ўвайшлі 15 асабістых практыкаванняў і 3 спаборніцтвы для змешаных пар.

Звязда, 7 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/328/68968
Текущая дата: 14.10.2024