Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.
Якія падзеі адбыліся 21 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 верасня
У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
У 1939 годзе Чырвоная Армія заняла Гродна.
Хто нарадзіўся 21 верасня
1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.
21 верасня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую ці Раство Прасвятой Багародзіцы.
Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям`і праведных Ганны і Іакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.
Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок ці Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".
У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.
Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.
Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.
Sputnik, 21 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/33/75315
Текущая дата: 24.11.2024