Белорусский портал в Казахстане

Беларускія юніёры выйгралі два медалі на турніры па боксе ў Азербайджане



У сталіцы Азербайджана Баку завяршыўся міжнародны турнір па боксе сярод юніёраў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Гейдара Аліева, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 100 спартсменаў з 11 краін: Беларусі, Азербайджана, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Грузіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля і Малдовы.

Юніёрская каманда нашай краіны была прадстаўлена чатырма баксёрамі, з якіх два сталі прызёрамі спаборніцтваў. У катэгорыі да 80 кг Андрэй Румянцаў атрымаў перамогу, а ў вазе звыш 80 кг Станіслаў Жылянін заваяваў бронзавы медаль. Усяго на турніры ў Баку былі разыграны 13 камплектаў узнагарод.

Звязда, 3 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/330/68931
Текущая дата: 15.10.2024