Белорусский портал в Казахстане

МЗС Беларусі сабрала па ўсім свеце віншаванні з Днём народнага адзінства



"Прывітанні і пажаданні працвітання і дабрабыту ад сяброў беларускага народа ляцяць практычна з усіх кантынентаў!" - заявілі ў ведамстве.

Відэапаштоўкі прыйшлі з больш як 35 краін, а менавіта Аўстрыі, Аргенціны, Арменіі, Бангладэш, Бельгіі, Балгарыі, Бразіліі, Венесуэлы, Венгрыі, В`етнама, Германіі, Грузіі, Егіпта, Ізраіля, Індыі, Інданезіі, Італіі, Катара, Казахстана, Кітая, Калумбіі, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Манголіі, ААЭ, Пакістана, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Фінляндыі, Францыі, Японіі.

"Віншуем, Беларусь" сёння прагучала на розных мовах і з рознымі акцэнтамі, але нязменна шчыра і з любоўю да нашай краіны", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Часцей за ўсё замежныя сябры жадалі беларускай дзяржаве і народу дабрабыту, развіцця, светлай будучыні, а таксама "непахіснага нацыянальнага адзінства, вечнага міру і стабільнасці".

17 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/35/75255
Текущая дата: 24.11.2024