Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

Гэта свята гістарычнай справядлівасці, якое сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

17 верасня 1939 года здзейснілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям’ёй у міры і згодзе. З таго часу мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна.

85 гадоў таму нашы продкі ўз’ядналіся дзеля стваральнай працы на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючыся сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя.

Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам ганаровае права беларусамі звацца.

Шчыра жадаю ўсім здароўя, дабра і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 17 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/35/75256
Текущая дата: 24.11.2024