Белорусский портал в Казахстане

А.Смірноў: "Казахстан паскарае дыверсіфікацыю і павышае канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі"



Казахстан паскарае дыверсіфікацыю і павышае канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі. Аб гэтым паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў на адкрыцці ў Мінску міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па пасланню Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева да казахстанскага народа.


Як адзначыў Анатоль Смірноў, з прэзідэнцкага паслання вынікае, што Казахстан у бліжэйшы час забяспечыць устойлівае і збалансаванае эканамічнае развіццё. Па даручэнню Нурсултана Назарбаева ўрад Казахстана ўжо распрацаваў Дзяржаўную праграму фарсіраванага індустрыяльна-інавацыйнага развіцця і дэталёвую Карту індустрыялізацыі краіны. Плануецца рэалізаваць 162 праекты з агульным аб'ёмам інвестыцый 6,5 трлн. тэнге, што складае больш як 40 працэнтаў ад казахстанскага ВУП.

"Адным з неаспрэчных сведчанняў павелічэння дабрабыту нашага народа стала ўключэнне Казахстана ў катэгорыю краін з высокім узроўнем чалавечага патэнцыялу ў Дакладзе ААН за 2009 год", - адзначыў пасол.

Паводле яго слоў, цяпер перад казахстанскім грамадствам стаяць новыя задачы: падрыхтаваць эканоміку краіны да посткрызіснага развіцця, дабіцца ўстойлівага росту эканомікі за кошт фарсіраванай індустрыялізацыі і развіцця інфраструктуры, актыўна інвесціраваць у будучае дзеля павышэння канкурэнтаздольнасці чалавечага капіталу. "Неабходна таксама забяспечыць казахстанцаў якаснымі сацыяльнымі і жыллёва-камунальнымі паслугамі, умацаваць міжэтнічную згоду, павысіць нацыянальную бяспеку і павышаць ролю сваёй краіны ў міжнародных адносінах", - падкрэсліў дыпламат.

У сённяшнім мерапрыемстве, якое арганізавана пасольствам Казахстана ў Беларусі, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Беларусі і праходзіць у Выканкаме СНД, прымаюць удзел паслы краін Садружнасці, чыноўнікі органаў СНД, а таксама дзяржорганаў Беларусі і Казахстана, дэпутаты беларускага парламента, прадстаўнікі аналітычных структур і свету навукі.

У рамках мерапрыемства адбудзецца падрабязны абмен думкамі па перспектывах развіцця адносін Беларусі і Казахстана.

Мінск
Уладзімір Васількоў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3741/268
Текущая дата: 23.11.2024