Рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусі аднабокая, тэндэнцыйная і недальнабачная - МЗС
Прынятая 10 сакавіка рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусі аднабокая, тэндэнцыйная і недальнабачная. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
"Калі Еўрапарламент хацеў унесці канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзніклі паміж суседзямі, то выбраныя ім сродкі яўна няўдачныя ні па змесце, ні па часе", - заяўляюць у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У каментарыі гаворыцца: "Па-першае, рэзалюцыя не мае нічога агульнага з рэальнай карцінай у галіне становішча нацыянальных меншасцей у Беларусі. Гэта пацвердзяць і беларускія грамадзяне, у тым ліку якія маюць польскія карані. Гэта відавочна і любому неангажыраванаму замежнаму наглядальніку. Па-першае, прыняцце рэзалюцыі адбываецца ў момант актывізацыі дыялога паміж Беларуссю і Польшчай па асобных вострых пытаннях беларуска-польскіх адносін. Што гэта: "мядзведжая паслуга" ці спроба сарваць гэты дыялог тымі сіламі, якія ў ім, відаць, не зацікаўлены?".
"У Беларусі, са свайго боку, таксама ёсць нямала заклапочанасцей, а гэта і забарона на ўезд у Польшчу і адпаведна Шэнгенскую зону шэрага беларускіх грамадзян польскага паходжання, і дзеянні польскага боку па выдачы "карты паляка", аднак мы спрабуем абмяркоўваць іх непасрэдна з Польшчай, не ўмешваючы ў гэтыя дыскусіі міжнародныя структуры", - адзначаецца ў каментарыі. Па-трэцяе, дзейнічаючы такімі метадамі на тонкім лёдзе міжнародных адносін, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць "скрынку Пандоры" з непрадказальнымі наступствамі як унутры, так і за межамі Еўрапейскага саюза.
"На будучае, хацелася б, каб такая салідная арганізацыя, як Еўрапарламент, займала больш узважаную і адказную пазіцыю, тым больш у сферы нацменшасцей, і не паддавалася на дробныя інтрыгі некаторых асоб ад палітыкі", - гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Беларусі.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3741/270
Текущая дата: 23.11.2024