«Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна
Белая яблыня грому «Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. Класіка класікай, але музычнае суправаджэнне сучаснае: блюз, рок, рэп і хэві-мэтал. Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.
«Наша Ніва»: Танк, Панчанка, Куляшоў... Лявон, мы нешта прапусцілі ў савецкай беларускай літаратуры? Вы знайшлі нейкі новы лірычны пласт вершаў?
Лявон Вольскі: Нам напачатку дапамагалі выракацца сваёй спадчыны, а цяпер мы й самі навучыліся. Раней мы былі малапісьменныя, і не чыталі, затое цяпер мы настолькі адукаваныя, што з пагардаю глядзім на гэтых «паэцікаў», маўляў, хто яны такія?! Мы ж цяпер умеем пісаць лепей, чымся яны! Прынамсі, нам так падаецца. Тым часам, дзяржава з радасцю падтрымала гэткае стаўленне — каб не нараджаць куміраў (у савецкі час літаратараў народ шанаваў), і вось ужо й народу ня трэба (шырокім масам), і нам — выкшталцоным і вытанчаным натурам. Лірычны пласт… Дык ён заўжды быў. І шукаць ня трэба.
«НН»: Вось Сяргей Дубавец у сваім колішнім эсэі «Ружовы туман» прапануе наагул забыць савецкую беларускую літаратуру праз яе бесхрыбетнасць і няздатнасць выхоўваць пачуццё нацыянальнага. А як на вашу думку, ці варта гэта рабіць?
ЛВ: Гэта рабіць дакладна ня трэба. У тагачаснай літаратуры безліч твораў яскравых і таленавітых. Як мне сказаў калісьці спадар Някляеў: «Гэтае пакаленне яшчэ ніхто не перапісаў». Такі вось іншы погляд на гэтую рэч.
Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 23 сакавіка ў Тэатры імя Янкі Купалы. Канцэрт будзе складацца з двух частак: першая частка — непасрэдна, «Белая Яблыня Грому» — 12 песень у розных стылях. Акампануе новы склад, Лявон спадзяецца, што ніякія тэрміновыя справы не перашкодзяць Аляксандру Памідораву выканаць пакладзены на рытмічную глебу рэпу верш Францішка Багдановіча «Немец», а Ганне Хітрык заспяваць з ёй дуэтам. У другой частцы паводле Лявонавых словах розныя нечаканыя песьні — сольныя,народныя, сумныя й вясёлыя.
«НН»: Вось паслухаўшы ваш канцэрт, моладзь кінецца да тамоў паэзіі, у пошуках нейкіх адкрыццяў і рокавай шчырасці, а там суцэльны «сцяг брыгады»: Паўлікі Марозавы, камсамол, хваласпевы кампартыі? Наагул, як на вашу думку, ці магчыма аддзяляць збожжа ад пустазелля ў савецкай паэзіі?
ЛВ: Я, калі пачынаў праект, таксама скептычна пацягнуўся да паэтычных тамоў. Я ніколі не чытаў Куляшова па-за школьнай праграмай. Тое , што я чытаў калісьці з Танка і Панчанкі, на цяперашні час ляжала ў забыцці. Тым большы быў эфект ад прачытаных вершаў — моцных, пранікнёных, музычных, шчырых, шэрых і апромненых, пафасных і панурых, маляўнічых і чорна-белых — такія вершы пішуцца ў любую эпоху... Хто захоча сабе нешта знайсці ў гэтых кнігах — немінуча знойдзе. Пры кожнай уладзе паэты вытрымлівалі розныя правілы гульні. Геніяльныя паэты - таксама. І цяпер вытрымліваюць.
Да канцэрту мусіць выйсці і CD-кружэлка. На ёй, акрамя 12 песень, тэксты (так, як яны яны друкаваліся ў часы пісьменнікаў — тымі самымі правапісамі), графічныя асацыяцыі Вольскага да кожнага вершу, зробленыя вуглём, а таксама партрэты гэтых дванаццаці пісьменьнікаў. Кожнаму паэту паэт Глеб Лабадзенка напісаў міні-біяграфію.
<«НН»: Як вам узровень паэзіі ў песнях беларускіх гуртоў наагул? Бо, здаецца, планка патрабаванняў паніжаная: сярод мора рускамоўя, абы спяваў па-беларуску…
ЛВ: Ну то й хочацца даць прыклад — можна карыстацца паэтычнай спадчынай, і гэта зусім ня значыць, што будзе кандова. Каструбавата, наадварот, атрымліваецца, калі ты спрабуеш скласці думкі ў словы, а яны выпадаюць і развальваюцца. І словы, і думкі. Але мне цяжка крытыкаваць сваіх калегаў, бо, я разумею, што ў нашай краіне рок і рэп ня маюць развіцця, перспектывы. Таму тое, што можна ў іншай дзяржаве выкшталтаваць, выгартаваць цягам гадоў, у нас застаецца ў першапачатковым стане.
14:49, 10 сакавiка 2010
Наша Ніва

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3741/271
Текущая дата: 23.11.2024