Старшыня АБСЕ наведае Беларусь у 2010 годзе
Старшыня АБСЕ наведае Беларусь у 2010 годзе
Уладзімір Васількоў БЕЛТА
Дзеючы старшыня АБСЕ, дзяржсакратар - міністр замежных спраў Казахстана Канат Саўдабаеў наведае Беларусь у бягучым годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Офісе АБСЕ ў Мінску.
Плануецца, што візіт адбудзецца вясной. Дакладны час і праграма цяпер удакладняюцца.
Канат Саўдабаеў назначаны дзяржаўным сакратаром Казахстана - міністрам замежных спраў 4 верасня 2009 года. У 2000-2007 гадах быў паслом Казахстана ў Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3743/200
Текущая дата: 23.11.2024