Унікальныя здымкі ваенных гадоў будуць прадстаўлены на фотавыстаўцы БЕЛТА "Пераможцы" ў Магілёве.
Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва адкрыецца 25 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ідэалагічнай работы аблвыканкама.
Фотавыстаўка "Пераможцы", прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, уключае больш за 70 шырокафарматных фатаграфій (70х50 см), на якіх адлюстраваны ўнікальныя здымкі ваенных гадоў і сучасныя фота з жыцця ветэранаў. Асноўны жанр прадстаўленых работ - партрэт. Большасць фатаграфій, як ваеннага, так і мірнага часу, зроблены фотакарэспандэнтамі БЕЛТА.
Магілёў другі пасля Гомеля горад, дзе будзе экспанавацца выстаўка "Пераможцы". Яе далейшы маршрут пройдзе праз абласныя цэнтры Віцебск і Гродна, а з 2 па 8 мая ўнікальныя работы змогуць убачыць мінчане.
24 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3765/324
Текущая дата: 28.12.2024