Белорусский портал в Казахстане

Пагранічная бяспека Саюзнай дзяржавы



Пытанні пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы будуць абмеркаваны на калегіі ў Брэсце

Пытанні пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы будуць абмеркаваны на калегіі ў Брэсце
 
Вольга Кабяк            БЕЛТА
 
Чарговая калегія Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пачала сёння работу ў Брэсце.
 
Калегія праходзіць пад старшынствам кіраўніка беларускага пагранічнага ведамства Ігара Рачкоўскага. Расійскі бок узначальвае першы намеснік дырэктара Федэральнай службы бяспекі, кіраўнік пагранічнай службы РФ Уладзімір Пронічаў.
 
На пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні ўдасканалення парадку абмену інфармацыяй аб становішчы на ахоўных участках знешняй граніцы, развіцця супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі і пагранічнай службай ФСБ Расіі на 2011-2013 гады, мадэрнізацыі аўтаматызаваных сістэм пагранічнага кантролю і распрацоўкі праграмы забеспячэння пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на перыяд 2012-2016 гадоў.
 
Пагранічны камітэт Саюзнай дзяржавы - гэта пастаянна дзеючы галіновы орган кіравання Саюзнай дзяржавы, які ажыццяўляе правядзенне ўзгодненай пагранічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і ўзаемадзеяння Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у сферы аховы дзяржаўных граніц удзельнікаў Саюзнай дзяржавы.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/3767/235
Текущая дата: 28.12.2024