Белорусский портал в Казахстане

Як аформіць пастаянную або часовую дыстанцыйную працу, распавялі ў Мінпрацы



Аб гэтым расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Дыстанцыйная работа можа быць пастаяннай, часовай (на перыяд да 6 месяцаў у каляндарным годзе) або камбінаванай (чаргаванне (пастаянна або часова) работы па месцы знаходжання наймальніка і дыстанцыйна).

Так, для пастаяннай дыстанцыйнай працы патрабуецца заключэнне працоўнага дагавора з работнікам з уключэннем у яго такой умовы або дадатковага пагаднення аб змене пэўных бакамі умоў працоўнага дагавора.

Гаворачы аб камбінаванай дыстанцыйнай працы, у Мінпрацы адзначылі, што калі яна афармляецца на старце працы, то адпаведная ўмова ўключаецца ў працоўны дагавор. Калі работніка пераводзяць з пастаяннай дыстанцыйнай працы на камбінаваную, гэта карэктуецца заключэннем дадатковага пагаднення.

У выпадках, калі ініцыятыва аб пераводзе на камбінаваную дыстанцыйную працу паступіць ад наймальніка, пачне дзейнічаць арт. 32 Працоўнага кодэкса, якая тычыцца змены істотных умоў працы. Так, наймальнік павінен папярэдзіць за месяц, абгрунтаваць прычыну, чаму прапануе перайсці на дыстанцыйную працу. Згаджаючыся, работнік працягне працоўныя адносіны далей у дыстанцыйнай форме. Калі яго гэта не задаволіць, ён мае права адмовіцца і пры звальненні яму выплацяць двухтыднёвы сярэдні заробак.

Часовая дыстанцыйная праца афармляецца на любы тэрмін да 6 месяцаў і не патрабуе ўнясення змяненняў у працоўны дагавор. Наймальніку дастаткова выдаць загад.

Звязда, 9 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/39/75171
Текущая дата: 24.11.2024