Такую заяву напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК зрабіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.
Патрэбнасць унутранага рынку на 94 працэнты забяспечваецца тытунёвай прадукцыяй айчынных вытворцаў, і гэта стабільнасць будзе захавана і ў 2025 годзе.
Паводле слоў кіраўніка, наступны год застанецца стабільным для спажыўцоў тытунёвай прадукцыі. «Айчынныя вытворцы перажылі найбольш цяжкі перыяд у 2021-2023 гадах, які быў звязаны з забеспячэннем сыравінай і матэрыяламі», — звярнуў увагу Алег Жыдкоў.
Нягледзячы на санкцыйны націск, спажывецкі рынак заўсёды быў забяспечаны поўным асартыментам тытунёвай прадукцыі. У рэспубліцы выпускаецца шырокі асартымент тытунёвых вырабаў розных фарматаў — усяго звыш 200 найменняў цыгарэт. Акрамя беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць уласныя маркі цыгарэт, у рамках імпартазамяшчэння ў краіне захавана лакальная вытворчасць брэндаў міжнародных тытунёвых кампаній.
Звязда, 15 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/4/75859
Текущая дата: 25.11.2024