Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі накапана 74 тыс. тон бульбы



пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У краіне сабралі 8023 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аграрыі ўбралі 7 працэнтаў плошчаў кукурузы на зерне, атрымалі 150 тыс. т. На сілас і зялёны корм убрана больш за чвэрць адведзеных плошчаў, сабрана 6739 тыс. т.

Гаспадаркі Беларусі прадаўжаюць уборку ўраджаю грэчкі (атрымана 33 тыс. т) і проса (у засеках ужо 18 тыс. т). Бульбы накапана 74 тыс. т на 14 працэнтах плошчаў. Аграрыі займаюцца таксама зборам агародніны: атрымана 32 тыс. т, убрана 39 працэнтаў. Нарастаюць тэмпы ўборкі цукровых буракоў. Салодкіх караняплодаў накапана 508 тыс. т, убрана 11 працэнтаў.

"Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў", - дадалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

9 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/40/75161
Текущая дата: 24.11.2024