Белорусский портал в Казахстане

Смольская атрымала перамогу ў мас-старце на першым этапе Кубка Садружнасці



Беларуска Дзінара Смольская перамагла ў гонцы з масавым стартам на першым этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-24/25, які праходзіць у Краснаярску.

Удзел у гонцы прынялі 29 спартсменак, у тым ліку лідары нашай нацыянальнай каманды Дзінара Смольская і Ганна Сола. На двух агнявых рубяжах са становішча лежачы Смольская абмахнулася па разе, з другой стралковай сесіі беларуска ішла дзявятай. Дзякуючы чыстай першай стойцы і хуткаму лыжнаму ходу Дзінара ўзначаліла гонку. На апошняй стральбе наша спартоўка дабавіла штрафны круг, з якога выйшла другой за Вікторыяй Сліўко. На заключнай пятлі Смольская абышла расіянку і ў выніку фінішавала першай з запасам 7 секунд. Тройку замкнула Ганна Грыгор`ева, Ганна Сола сышла з дыстанцыі.

8 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/41/75132
Текущая дата: 24.11.2024