Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні.
Якія падзеі адбыліся 31 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 31 жніўня
У 1432 годзе пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ: ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот і замах на вялікага князя Свідрыгайлу.
У 1449 годзе быў падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
У 1559 годзе быў падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.
Хто нарадзіўся 31 жніўня
1850 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 год: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч.
1922 год: Уладзімір Шыцік, беларускі журналіст і пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.
31 жніўня ў народным календары
Сёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. "Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра", - казалі ў народзе.
31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні.
Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася "сухая" навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.
Sputnik, 31 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/44/75060
Текущая дата: 24.11.2024