Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 ліпеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 181 дзень.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 ліпеня

У 1410 годзе злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.
У 1941 годзе ўпершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа.
У 1944 годзе адбылося вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.

Хто нарадзіўся 3 ліпеня

1918 год: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
1958 год: Генадзь Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкамоўны пісьменнік Франц Кафка і амерыканскі акцёр Том Круз.

3 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Мефодзія, епіскапа Патарскага.

У гэты час пачыналася паляванне на перапёлак, якія зляталіся на поле, дзе амаль ужо паспела жыта.

Па народных прыкметах, калі дождж пачнецца на Мефодзія, ён будзе ісці яшчэ 40 дзён. Калі ж заўважалі павукоў, якія плятуць павуцінне, гэта значыла, што надвор`е палепшыцца. Пра тое ж самае сведчылі спевы птушак і аблокі, якія плывуць высока над зямлёй.

Sputnik, 3 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/45/74611
Текущая дата: 06.10.2024