Белорусский портал в Казахстане

Нгуен Ван Нгі: В’етнам высока цэніць сяброўства з Беларуссю



В’етнам высока цэніць сяброўства з Беларуссю. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгі 29 жніўня ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным в’етнамскаму Дню Незалежнасці.

«За 79 гадоў сваёй незалежнасці В’етнам ператварыўся з беднай краіны ў краіну з сярэднім прыбыткам і адным з найбуйнейшых экспарцёраў сельгаспрадукцыі ў свеце, — звярнуў увагу дыпламат. — В’етнам паслядоўна праводзіць курс на незалежнасць, самастойнасць, шматбаковасць і дыверсіфікацыю адносін».

Нгуен Ван Нгі падкрэсліў, што В’етнам з’яўляецца адказным членам міжнароднай супольнасці і ўносіць свой уклад у падтрыманне міру.

«В’етнамскі народ заўсёды памятае дапамогу Савецкага, у тым ліку беларускага народа за дапамогу, аказаную ў гады вайны, а таксама і на мірным этапе развіцця краіны, — заўважыў дыпламат. — В’етнам шануе сяброўства з Беларуссю і надалей будзе працаваць на яе паглыбленне».

Ён таксама распавёў пра важнасць візіту прэм’ер-міністра Беларусі рамана Галоўчанкі ў снежні 2023 года і іншых візітах, якія пацвердзілі курс на далейшую актывізацыю беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва.

Звязда, 29 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/46/75005
Текущая дата: 24.11.2024