Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

28 жніўня адбылася выплата працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2030 у памеры $18,6 млн у эквіваленце.

Сродкі ў поўным аб`ёме залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк", у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10 "Аб часовых мерах па выкананні знешніх дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў".

28 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/47/75037
Текущая дата: 24.11.2024