Белорусский портал в Казахстане

Беларусь па пашыраным бязвізу часцей за іншых наведваюць грамадзяне Германіі, Эстоніі і Італіі



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У гэтым годзе бязвізавай магчымасцю скарысталіся 145007 грамадзян сумежных краін ЕС. Сярод іх з 54829 грамадзян Латвіі, 60329 грамадзян Літвы і 29849 грамадзян Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь без візы наведалі 948.948 замежнікаў.

Пасля ўвядзення пашыранага бязвіза (з 19 ліпеня) Беларусь наведалі больш за 3300 замежнікаў з 35 еўрапейскіх краін. Сярод турыстаў па-ранейшаму пераважаюць грамадзяне Германіі — 38 працэнтаў ад агульнай колькасці. У тройку краін, грамадзяне якіх найчасцей наведвалі Беларусь, таксама ўваходзяць Эстонія і Італія.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Звязда, 26 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/48/74972
Текущая дата: 24.11.2024