Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце.
"Таленты павінны заставацца ў нашай краіне! Работу са здольнымі дзецьмі ў школах і ВНУ неабходна ўзмацніць. Мэта адна - яны павінны жыць і працаваць у сваёй краіне", - сказаў беларускі лідар.
"У Беларусі ў наступнай пяцігодцы створым адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Напрыклад, на базе аднаго з факультэтаў БДУ пабудуем самы сучасны кампус і арганізуем па поўным фабрычным цыкле Вышэйшую школу па нейкай спецыяльнасці, па іншых напрамках і гэтак далей".
Гаворачы аб прафесіях будучыні, кіраўнік дзяржавы адзначыў слабую работу ў напрамку развіцця спецыяльнасцей, якія знаходзяцца на стыку некалькіх дысцыплін. Напрыклад, тэлемедыцына, агракібернетыка, біяхакінг.
27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/48/75028
Текущая дата: 24.11.2024