Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
На 1 лістапада 2024 г. для шматдзетных сем’яў адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 59,3 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,5 млрд. На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 90 465 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 72 948, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9942, на атрыманне адукацыі — 7570, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.
Прынята 87 858 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: у Брэсцкай вобласці — 18 631, Віцебскай — 8428, Гомельскай — 13 989, Гродзенскай — 10 442, Мінскай — 15 225, Магілёўскай — 8836, Мінску — 12 307.
Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.
Звязда, 13 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/5/75841
Текущая дата: 25.11.2024