Аб гэтым сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімур Жаксылыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў пасла, гэтаму таксама будзе садзейнічаць План мерапрыемстваў па ўзаемадзеянню ў сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Казахстан і Рэспублікай Беларусь на 2025-2026 гады, зацверджаны кіраўнікамі профільных міністэрстваў дзвюх краін у рамках візіту прэм’ер-міністра Казахстана ў Мінск, які адбыўся 14 лістапада 2024 года.
«Адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна развіваюцца па ўсім спектры ўзаемадзеяння — у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай сферах. Усе гэтыя напрамкі важныя. У палітычнай сферы паміж Казахстанам і Беларуссю наладжаны пастаянны дыялог, які дае магчымасць у канструктыўным і ўзаемавыгадным ключы вырашаць усе ўзнікаючыя пытанні. Пазіцыі нашых краін блізкія або супадаюць па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня. Вядома, значную ўвагу цяпер мы ўдзяляем развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, — падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі. — Але гэта не значыць, што мы лічым, напрыклад, менш значным развіццё культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Паміж нашымі краінамі падтрымліваюцца шырокія сувязі ў сферы культуры, навукі, адукацыі, медыцыны, спорту, турызму».
Пасол звярнуў увагу на важнасць таго, што сяброўства паміж нашымі народамі мае глыбокія гістарычныя карані.
Звязда, 20 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/5/76300
Текущая дата: 26.12.2024